Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies. Падрабязна
Масла салодкасметанковае “Сялянскае” з масавай доляй тлушчу 72,5%!
Масла салодка-сметанковае несалёнае “Сяланскае” з масавай доляй тлушчу 72,5% вырабляецца з вяршкоў, атрыманых шляхам сепарыравання неразведзенага каровінага малака, якія паддаваліся высокатэмпературнай пастэрызацыі і працэсу паспявання, метадам збівання на масларобчым абсталяваннi.
Для вытворчасці масла выкарыстоўваюцца толькі натуральныя свежавырабленыя вяршкі. Выкарыстанне раслінных алеяў выключана.
Масла мае чысты салодкасметанковы смак і водар, з перавагай адцення пастэрызаваных вяршкоў. Кансістэнцыя і знешні выгляд масла - аднастайная, пластычная, шчыльная, паверхня масла на разрэзе слабаблiскучая і сухая на выгляд, без анiякіх кропелек вільгаці. Масла прызначана для непасрэднага ўжывання ў якасцi ежы.
Масла расфасоўваць ў кашыраваную фальгу масай нета 170 г з тэрмінам рэалізацыі:
* 35 сутак пры тэмпературы захоўвання 2-6 °С;
* 120 сутак пры тэмпературы захоўвання-13 - (-18)°С.