Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies. Падрабязна
ХХIV Міжнародная выстава «Вясна ў Гомелі»
Дзяржаўнае прадпрыемства "Мазырскія малочныя прадукты" з 25-28 мая 2023 года прыняло ўдзел у ХХIV Міжнароднай выставе "Вясна ў Гомелі". Гэта значная міжнародная падзея Гомельскай вобласці, рэгіянальная выстава Беларусі, візітная картка рэгіёна.
Арганізатары-Гомельскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты пры падтрымцы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта.
На стэндзе прадпрыемства можна было азнаёміцца з асартыментам выпускаемай прадукцыі і паспрабаваць навінкі!