Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies. Падрабязна
Агульная інфармацыя
Прадукцыя дзяржаўнага прадпрыемства "Мазырскія малочныя прадукты" карыстаецца попытам, які пастаянна расце, і заслужаным спажывецкім прызнаннем не толькі ў жыхароў Мазырскага раёна і Гомельскай вобласці, але і за іх межамі. Сёння ў асартыменце прадпрыемства больш за 80 найменняў прадукцыі - малако рознай тлустасці, кісламалочныя прадукты, смятана, вяршкі, тварог і тварожныя вырабы, масла салодка- сметанковае несалёнае, ёгурты, тварожныя дэсерты, кісламалочныя напіткі, сухое малако.
Уся прадукцыя выпрацоўваецца толькі з натуральнага малака!
Штогод прадпрыемства ўкараняе у вытворчасць новыя віды прадукцыі. Ужо вядомыя гандлёвыя маркі прадпрыемства «Вясёлка густу» і «Крэпасць здароўя» ведаюць і шануюць пакупнікі. Не спыняючыся на дасягнутым, улічваючы патрэбы рынку, прадпрыемства запусціла новую лінейку смачных і карысных прадуктаў пад гандлёвай маркай «Краіна Малака». Дадзеная гандлёвая марка гучыць на роднай беларускай мове і выклікае асацыяцыі спажыўцоў да заслужана высокай якасці беларускай прадукцыі. Брэнд «Краiна малака» адносіць пакупніка да месца паходжання прадукта, што падкрэслівае значнасць беларускіх прадуктаў і гонар за надзейнасць, якасць і традыцыі вытворчасці.
Якасць прадукцыі дзяржаўнага прадпрыемства "Мазырскія малочныя прадукты" па заслугах ацэнена на розных прэстыжных выставах і форумах. Многія прадукты не аднойчы адзначаны ўзнагародамі конкурсаў якасці.
Сістэмы менеджменту прадпрыемства:
Сістэма добраахвотнай сертыфікацыі "Халяль":
Георгафія паставак прадукцыі прадпрыемства ахоплівае Рэспубліку Беларусь, Расійскую Федэрацыю, Казахстан, Арменію, Грузію, Бангладэш, Кітай, Егіпет і іншыя краіны.
Дзяржаўнае прадпрыемства "Мазырскія малочныя прадукты" ўключана ў рэестр суб'ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь, афіцыйная інфармацыя аб якіх сведчыць аб іх добрасумленнасці як партнёраў для прадпрымальніцкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой.
Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі персанальных дадзеных
Мaзырскае малако - у Кiтай. Кітайская дэлегацыя наведала малаказавод і зацікавілася прадукцыяй прадпрыемства
Здароўе людзей - наш клопат !!!